Прыгажосць сваімі рукамі

Нядаўна аддзяленне дзённага знаходжаня інвалідаў Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва наведала народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Мікалаеўна Кулецкая.

Яна прадставіла невялікую выставу сваіх твораў у тэхніцы “роспіс на шкле”. Майстар расказала аб гісторыі і асаблівасцях гэтага цікавага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які на тэрыторыі Пружанскага раёна мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Марыя Мікалаеўна падзялілася сакрэтамі працы са шклом і фарбамі і прапанавала прысутным паспрабаваць стварыць мастацкія творы ў традыцыйнай тэхніцы. Наведвальнікі аддзялення з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе і пад кіраўніцтвам мастачкі зрабілі яркія “шкляныя” карцінкі.

Добавить комментарий