Пружанская кераміка ў Александрыі

9 – 10 ліпеня 2022 года ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбылося вялікае рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).

У складзе творчай дэлегацыі Брэсцкай вобласці Пружанскі раён годна прадставіў майстар народнай творчасці Генадзь Міранюк, кіраўнік майстэрні “Гліняныя цапстрыкі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры, які прэзентаваў свае работы на выставе-кірмашы “Кола жыцця”.

Яго вырабы з гліны ўразілі гледачоў прыгажосцю, непаўторнасцю, выдатнымі мастацкімі якасцямі.

Жадаем таленавітаму пружанскаму майстру новых творчых поспехаў і здзяйсненняў!

Добавить комментарий