Прэзентаваны кнігі аб Пружаншчыне

7 ліпеня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» былі прызентаваны навукова-папулярныя выданні і фільмы аб Пружаншчыне. Мерапрыемства стала адным з першых з шэрагу прымеркаваных да 590-годдя горада.

На прэзентацыі прысутнічалі старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства А.Я.Яротаў і інш.

Аўдыторыі былі прадстаўлены кнігі «Пружанская кулінарыя» і «Пружанскі край на старадаўніх картах», якія сталі вынікам сумеснай даследчай работы аддзела культуры райвыканкама і Беларускага геаграфічнага тварыства, а таксама серыя паштовак «Архітэктурная спадчына Пружаншчыны», выкананая па малюнках Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Кулецкай ў стылізацыі «роспісу па шкле».

Прысутныя даведаліся аб рабоце над праектамі ад аўтараў выданняў – Н.Пракаповіч, А.Яротава, І.Гадуйка, В.Зінкевіч, наведалі выставу мастацкіх работ майстроў народнай творчасці і міні-дэгустацыю традыцыйных страў, якія былі прадстаўлены гарадскім Палацам культуры і народным аматарскім аб’яднаннем «Смаляначка» Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.

Падрабязней тут: https://www.youtube.com/watch?v=mEA2g1b64Pk

Добавить комментарий