Прайшоў раённы семінар настаўнікаў па класу скрыпкі

На базе дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшоў раённы семінар настаўнікаў па класу скрыпкі.

Яго правяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце установы, настаўнік Юлія Анатольеўна Сядова. На адкрытым занятку, які адбыўся з вучаніцай 3 класа Ксеніяй Шпарло, прысутнічалі настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў раёна. Калегі адзначылі высокі ўзровень засваення праграмнага матэрыялу, пазнаёміліся з прыёмамі і метадамі, якія выкарыстоўаве педагог дзеля дасягнення станоўчых вынікаў. Калегі абмяняліся напрацоўкамі, атрымалі карысныя метадычныя парады.

Семінар завяршыўся канцэртам вучняў пружанскай школы мастацтваў, якія атрымліваюць адукацыю на струнна-смычковым аддзяленні.

Добавить комментарий