Прайшоў раённы семінар настаўнікаў музычнай літаратуры

 

У дзяржаўнай установе адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў раённы семінар настаўнікаў музычнай літаратуры.

Педагогі абмеркавалі актуальныя пытанні выкладання прадмета, а таксама наведалі адкрыты ўрок, які правяла настаўнік Алена Кульгаўчук. Занятак прайшоў у форме інтэлектуальнай гульні. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і зараблялі балы сваімі правільнымі адказамі. Таксама на прыкладзе ўласных выступленняў рабяты вызначалі формы музычных твораў.

Калегі высока ацанілі прадстаўлены ўрок і веды шарашоўскіх вучняў па прадмеце “Музычная літаратура”.

Добавить комментарий