Прадстаўнікі калегіі Міністэрства культуры наведалі Ружаны

27 – 28 кастрычніка 2022 года адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры, на якім разглядаліся пытанні захавання, уліку і ўвядзення ў гаспадарчы і турыстычны зварот аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

У першы дзень члены калегіі і кіраўніцтва ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў, а таксама прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму наведалі шэраг аб’ектаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Першай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, з якой 28 кастрычніка пазнаёміліся ўдзельнікі дэлегацыі ў Брэсцкай вобласці, стаў Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў. Разам з кіраўніцтвам Пружанскага раёна члены калегіі, спецыялісты ў галіне культуры, турызму і рэстаўрацыі ацанілі праведзеныя на аб’екце работы, пазнаёміліся з планамі і перспектывамі яго далейшага аднаўлення і кансервацыі.

Удзельнікі мерапрыемства таксама ўбачылі тэатралізаваную пастаноўку на тэму гісторыі роду Сапегаў, якую зладзілі работнікі Пружанскага гарадскога Палаца культуры, наведалі з экскурсіяй музей.

Добавить комментарий