Песні, казкі, гумар…

Вельмі насычанай была праграма мерапрыемстваў напярэдадні і ў мінулыя выхадныя ва ўстановах культуры раёна.

Кляпацкі сельскі Дом культуры зладзіў рэтра-канцэрт “Песня застаецца з чалавекам”, у якім удзельнічалі творчыя калектывы і салісты клубнай установы.

На дзіцячую гадзіну “Куфар з казкамі” запрасіў Калазубскі сельскі кулуб-бібліятэка. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі падарожжа ў незвычайны свет казак, дзе разам са шматлікімі героямі спаборнічалі ў разнастайных конкурсах.

Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка правёў гутарку “Неабсяжны і вялікі свет чароўных дзіцячых кніг”. Дзеці пазнаёміліся з вядомымі дзіцячымі пісьменнікамі і іх творамі, паўдзельнічалі ў віктарыне і здзейснілі падарожжа ў свет дзіцячых казак, а таксама расказалі аб сваіх любімых кнігах.

Некалькі мерапрыемстваў клубныя ўстановы прымеркавалі да так званага Дня смеху. Сухопальскі сельскі клб-бібліятэка прапанаваў гульнявую праграму “Смех для усіх”. Вечарына гумару “Усмешкі і смех парадуюць усіх!” арганізавалі ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Добавить комментарий