Пазнавай свет

Не толькі вясёлы, але і карысны адпачынак падчас вясенніх канікул прапанавалі дзецям установы Пружанскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

Работнікі Ліноўскага сельскага Дома культуры запрасілі школьнікаў пазнаёміцца са спадчынай продкаў і правялі экскурсію ў этнаграфічным кутку. Дзеці ўбачылі арыгінальныя рэчы, створаныя мясцовымі жыхарамі, пачулі аповед аб абрадах і традыцыях беларусаў.

Роднаму краю была прысвечана квэст-гульня “Мая Радзіма – Беларсь” ў Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы. Рабяты ўспомнілі асноўныя падзеі гісторыі Беларусі, узгадалі беларускія словы, адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны.

Пазнавальны майстар-клас “Пасхальны сувенір” прайшоў у Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Рабяты не толькі змайстравалі падзелкі сваімі рукамі, але і даведаліся аб сімвалах Вялікадня.

А ў Роўбіцкім сельскім Доме культуры хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам Т.Грачышка навучыліся вырабляць кошычкі з джуту.

З працай майстра дэкаратыўна-прыкладной творчасці Л.Яроцкай пазнаёміліся школьнікі ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры.

Добавить комментарий