“Палацык” прадставіў турыстычны патэнцыял раёна

4 – 5 красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіў выязны семінар “Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу рэгіёна” для кіраўнікоў і прадстаўнікоў турыстычных арганізацый, супрацоўнікаў Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызму, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

 У першы дзень удзельнікі семінара наведалі музей-сядзібу “Пружанскі палацык”. Дырэктар музея Ангеліна Маруфенка, якая выступіла ў ролі гаспадыні сядзібы ў стылізаваным касцюме эпохі канца ХІХ – пачатку ХХ стст., і галоўны захавальнік фондаў Марына Каўтунюк правялі для гасцей экскурсіі па ўстанове культуры і парку. Удзельнікі семінара пакінулі цёплыя водгукі аб музеі, зацікавіліся яго дзейнасцю і дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

“Палацык” чакае новых турыстаў.

Добавить комментарий