Палацык узнагародзіў пераможцаў МастКрашChallenge

Вядома, што 28 ліпеня 2022 года споўнілася 210 год з дня нараджэння нашага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага – сусветна вядомага пісьменніка, гісторыка, мастака, музыканта, грамадскага дзеяча.

Продолжить чтениеПалацык узнагародзіў пераможцаў МастКрашChallenge

Установы культуры разам за здароўе і бяспеку

Работнікі культуры, якія працуюць у клубных установах, бібліятэках і дзіцячых школах мастацтваў, звяртаюць вялікую ўвагу на правядзенне розных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку шкодных звычак, супрацьпраўных дзеянняў і захаванне бяспекі дзяцей і падлеткаў.

Продолжить чтениеУстановы культуры разам за здароўе і бяспеку

Маладыя медыкі сустрэліся ў Пружанскім палацыку

На мінулым тыдні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося ўрачыстае мерапрыемства па ўшанаванні маладых спецыялістаў, якія у гэтым годзе атрымалі медыцынскія спецыяльнасці і пачалі свой працоўны шлях у Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Продолжить чтениеМаладыя медыкі сустрэліся ў Пружанскім палацыку

Бібліяпрыцемкі па-беларуску: пазнавальна, весела, душэўна

Нішто не збліжае людзей так, як мастацтва. Гэты вядомы выраз работнікі Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Міколы Засіма ўзялі за дэвіз пры правядзенні ўжо традыцыйных бібліяпрыцемкаў, якія адбыліся 23 верасня. У гэтым годзе яны мелі назву “Мой родны кут” і сталі своеасаблівым завяршэннем Тыдня роднай мовы.

Продолжить чтениеБібліяпрыцемкі па-беларуску: пазнавальна, весела, душэўна

Бібліятэкі запрасілі на Тыдзень роднай мовы

У шэрагу бібліятэк Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню роднай мовы. Іх асноўнай мэтай стала папулярызацыя беларускай мовы і пашырэнне сферы яе ўжывання ў маладзёжным асяроддзі.

Продолжить чтениеБібліятэкі запрасілі на Тыдзень роднай мовы

Міністэрства культуры праводзіць конкурс эскізных праектаў памятнага знаку ахвярам генацыду

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры праводзіць паўторны конкурс эскізных праектаў памятнага знаку ахвярам генацыду беларускага народа.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары ці аўтарскія калектывы, здольныя распрацаваць эскізны праект памятнага знаку і дапамагчы ў яго рэалізацыі.

Продолжить чтениеМіністэрства культуры праводзіць конкурс эскізных праектаў памятнага знаку ахвярам генацыду

У Пружанах прайшоў рэгіянальны конкурс «Магія танца»

25 верасня 2022 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося Х рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца».

У конкурсе прынялі ўдзел дзіцячыя і дарослыя танцавальныя калектывы аматарскай творчасці Пружанскага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Камянецкага, Баранавіцкага і Жабінкаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці і г.Брэста, Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Продолжить чтениеУ Пружанах прайшоў рэгіянальны конкурс «Магія танца»

27 верасня – Сусветны дзень турызму

Мэтай свята з’яўляецца прапаганда турызму, асвятлення яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін.

Продолжить чтение27 верасня – Сусветны дзень турызму

Дзень без аўтамабіля? Гэта магчыма!

22 верасня – Сусветны дзень без аўтамабіля. Установы культуры Пружанскага раёна вырашылі далучыцца да яго правядзення разнастайнымі мерапрыемствамі, закліканымі звярнуць увагу грамадскасці на шматлікія экалагічныя праблемы, звязаныя з выкарыстаннем транспартных сродкаў.

Продолжить чтениеДзень без аўтамабіля? Гэта магчыма!

Пружанскія ганчары адраджаюць даўнія традыцыі

Пладавіта правялі летне-восеньскі сезон ганчары Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Майстры глінянай справы Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк прадстаўлялі сваю творчасць на выставах-кірмашах “Горад майстроў” падчас Дня Незалежнасці ў г.Пружаны і на свяце “Ружанская брама”.

Продолжить чтениеПружанскія ганчары адраджаюць даўнія традыцыі

Розныя адценні свята

Пружаншчына шчыра і разнастайна адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.

Сярод шэрагу мерапрыемстваў, праведзеных у г.Пружаны, неабходна ўзгадаць памятны мітынг каля брацкай магілы, які падрыхтаваў Палац культуры. На ім прысутнічалі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый горада, школьнікі. Таксама напярэдадні свята аўтаклуб у фае Палаца культуры зладзіў выставу работ наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў (пас.Сонечны) “У сям’і адзінай”. У нядзелю аматараў інструментальнай музыкі чакала сустрэча з гуртам “Variant”, пачас якой прагучалі вядомыя песні пра каханне, сяброўства і родны край.

Продолжить чтениеРозныя адценні свята

Бібліятэкі і музеі ў святочным марафоне

Наша Беларусь – дзівосны і чароўны край, які поўніцца хараством, мае багатую культуру і старажытную гісторыю, ганарыцца сваімі выдатнымі землякамі. Менавіта аб гэтым узгадалі бібліятэкі і музеі Пружаншыны ў Дзень народнага адзінства.

Продолжить чтениеБібліятэкі і музеі ў святочным марафоне