Прадстаўнікі Пружаншчыны прынялі ўдзел у жнівеньскім форуме педагагічных работнікаў у сферы культуры

27 жніўня 2021 года ў Мінску ў стартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбыўся форум педагагічных работнікаў у сферы культуры “Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні”.

Продолжить чтениеПрадстаўнікі Пружаншчыны прынялі ўдзел у жнівеньскім форуме педагагічных работнікаў у сферы культуры

Зборнік вершаў Таісіі Худавец прэзентавалі ў Шанях

26 жніўня ў Шаняўскім сельскім клубе адбылася творчая сустрэча з паэтэсай-зямлячкай Таісіяй Дзмітрыеўнай Худавец (Петруковіч).

Продолжить чтениеЗборнік вершаў Таісіі Худавец прэзентавалі ў Шанях

Аўтаклуб віншуе юбіляраў

Добрай традыцыяй аўтаклуба стала віншаванне юбіляраў – ветэранаў, якія шмат гадоў аддалі працы ў сферы культуры.

Так, 26 жніўня з пазітыўным настроем і шчырымі пажаданнямі аўтаклуб завітаў да былых загадчыц сельскіх клубаў Зінаіды Іванаўны Казакевіч (в.Хвалава) і Галіны Іванаўны Біцюк (аг.Шчарчова), а таксама былога мастацкага кіраўніка Крыніцкага сельскага Дома культуры Алы Васільеўны Клюкач (в.Белы Лясок). Для кожнай з імянінніц быў падрыхтаваны міні-канцэрт з песеннымі і танцавальнымі нумарамі, вершамі і жартамі. Не абышлося і без памятных падарункаў.

Продолжить чтениеАўтаклуб віншуе юбіляраў

Па добры настрой – на «Тэрыторыю твайго дзяцінства»

Выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра 25 жніўня 2021 года наведалі дзіцячы пакой «Тэрыторыя твайго дзяцінства» ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.

Продолжить чтениеПа добры настрой – на «Тэрыторыю твайго дзяцінства»

Эстафета памяці працягваецца

Сведкамі трагічных і гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне з’яўляюцца пахаванні воінаў і мірных жыхароў, якіх на нашай зямлі больш за паўсотні. Здаецца, што мы ўжо ведаем усе такія памятныя мясціны. Аднак, штогод адкрываюцца новыя звесткі аб мінулай вайне – выяўляюцца раней невядомыя магілы яе ахвяр.

Продолжить чтениеЭстафета памяці працягваецца

Летнія справы “Teens-фармат”

Лета – любімы час для дзяцей і падлеткаў. Можна адпачываць, сустракацца з сябрамі, бавіць час за любімымі заняткамі, займацца спортам і яшчэ безліччу розных спраў. А вось арганізаваць свае канікулы так, каб было не толькі цікава, але і карысна, могуць не ўсе. Менавіта так правялі свой вольны час сябры ўзорнага клуба “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Продолжить чтениеЛетнія справы “Teens-фармат”

Бібліятэкі Пружаншчыны – сярод лепшых у вобласці!

19 – 20 жніўня 2021 года на базе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота ў вёсцы Новая Мыш прайшоў міжрэгіянальны “круглы стол” “Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах” для дырэктараў бібліятэк і загадчыкаў аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных раённых (гарадскіх) бібліятэк.

Продолжить чтениеБібліятэкі Пружаншчыны – сярод лепшых у вобласці!

Цікавыя і карысныя выхадныя

У мінулыя выхадныя ва ўстановах культуры Пружанскага раёна адбыўся шэраг цікавых мерапрыемстваў, арыентаваных на дзіцячую і падлеткавую аўдыторыю.

Продолжить чтениеЦікавыя і карысныя выхадныя

Ушанавалі хлебаробаў у Шарашове

Хлебаробы Пружаншчыны працягваюць святкаваць “Дажынкі”.

Сярод іншых населеных пунктаў не стаў выключэннем і гарадскі пасёлак Шарашова, дзе традыцыйнае земляробчае свята адзначылі 21 жніўня.

Продолжить чтениеУшанавалі хлебаробаў у Шарашове

Пружаны збіралі сяброў

22 жніўня 2021 года на галоўнай гарадской сцэне на плошчы па вул. Савецкай прайшоў канцэрт «В кругу друзей». Сваю творчасць пружанскім гледачам прадставілі самадзейныя артысты з сельскіх Дамоў культуры Стараволі і Слабудкі, Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама аўтаклуба.

Продолжить чтениеПружаны збіралі сяброў

“Дажынкі” ў Клепачах

Працягваецца святкаванне “Дажынак” ў гаспадарках Пружаншчыны, якія падводзяць вынікі ўборачнай кампаніі і ўшаноўваюць лепшых хлебаробаў.

 21 жніўня 2021 года дажыначную эстафету прымаў аграгарадок Клепачы.

Продолжить чтение“Дажынкі” ў Клепачах