Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911 – 1912 гады
Пад такой назвай у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Яна прадстаўляе сабой серыю з 70 чорна-белых фотаздымкаў, зробленых славутым беларускім этнографам, фалькларыстам і археолагам Ісакам Абрамавічам Сербавым (1871 – 1943). Выстава знаёміць наведвальнікаў з каштоўнымі візуальнымі дакументамі па беларускай этнаграфіі, гісторыі і культуры, арыгіналы якіх захоўваюцца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта.