Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама ізноў сярод пераможцаў!

15 лютага 2024 года ў г.Ганцавічы адбылася выніковая калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

Разам з дэлегацыямі ўсіх раёнаў вобласці ў ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела культуры Пружанскага райвыканкама, кіраўнікі падначаленых арганізацый і працоўных калектываў.

Асноўнае пасяджэнне прайшло ў раённым выканаўчым камітэце. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Ганцавіцкага райвыканкама В.А.Рафаловіч, які расказаў аб сістэме работы і дасягненнях сферы культуры рэгіёна. На важнай місіі работнікаў культуры ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі спынілася начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь В.Л.Ратабыльская.

З дакладам “Аб выніках работы ўпраўлення культуры абвыканкама за 2023 год і задачах на 2024 год” выступіў начальнік упраўлення культуры С.Б.Панасюк.

Па выніках работы за 2023 год дыплом за ІІІ месца ў абласным спаборніцтве сярод структурных падраздзяленняў райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, быў уручаны аддзелу культуры Пружанскага райвыканкама. Трэба адзначыць, што аддзел культуры шмат гадоў стабільна трымаецца ў лідарах, што сведчыць аб якаснай арганізацыі яго працы і высокім творчым, мастацкім, метадычным і навукова-асветніцкім узроўні работы ўсіх падначаленых арганізацый.

Падчас калегіі была адзначана праца педагогаў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Грамату ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама атрымала Ірына Іосіфаўна Антанюк, падзяку начальніка ўпраўлення культуры – Алена Уладленаўна Пятрань.

 Удзельнікі калегіі таксама пазнаёміліся ў работай устаноў культуры Ганцаўшчыны, паглядзелі канцэрт творчых калектываў.

Добавить комментарий