МастКрашChallenge: да 210-годдзя з дня нараджэння Юзафа Ігнацы Крашэўскага
Мы развіваемся, калі займаемся творчасцю, таму карысна ператвараць гэта у звычку. Канечне, складана захоўваць яе рэгулярнасць, калі навокал столькі важных спраў: праца, вучоба, сям’я, сябры… Калі ж атрымалася адшукаць няшмат часу для творчасці, можна доўга прасядзець перад чыстым аркушам, так і не прыдумаўшы нічога добрага. У такой сітуацыі вам дапаможа МастКрашChallenge!