Рарытэт вярнуўся ў Пружаны
28 кастрычніка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася знакавая падзея. Фонды музея папоўніліся ўнікальным экспанатам – пячаткай Пружанскага павятовага прадвадзіцеля другой паловы ХІХ ст. Хутчэй за ўсё, рэч належала ўладальніку гарадской сядзібы Валенцію Швыкоўскаму, які пэўны час займаў гэту пасаду. Дарэчы, гэта пакуль адзіны прадмет у музеі, непасрэдна звязаны з асобай стваральніка “палацыка”.