Падзеі, факты, з’явы

На мінулым тыдні ў Кляпацкім сельскім Доме культуры адбыўся канцэрт, прымеркаваны да справаздачнага сходу ААТ “Жураўлінае”. У ім прынялі ўдзел аматарскія калектывы клубнай установы і Мокраўскага сельскага Дома культуры. Таксама да мерапрыемства была падрыхтавана выстава работ майстроў народнай творчасці “Вясёлка рукадзелля”.

У Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы прайшло пасяджэнне клуба “Жансавет”. Яго сябры паўдзельнічалі ў літаратурна-музычнай вечарыне “Я вечны парастак Радзімы”, прысвечанай творчасці беларускага кампазітара Валерыя Іванова.

Дзіцячую гадзіну “Падарожжа у краіну слоў” да Міжнароднага дня роднай мовы прапанаваў хлопчыкам і дзяўчынкам Слабудскі сельскі Дом культуры.

Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры зладзіў інфармацыйную гадзіну для моладзі, прысвечаную 35-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.

Вечарыну-віншаванне на даму правёў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка. Работнікі культуры наведалі воіна-інтэрнацыяналіста Г.А.Раўнейку.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка ўжо пачаў рахтавацца да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Для дзяцей прайшоў майстар-клас па вырабе віншавальнай паштоўкі для татаў.

У малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры ў суботу быў зладжаны прафілактычны лекторый для падлеткаў “Няма месца гвалту”. На сустрэчу з юнакамі і дзяўчатамі была запрошана педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пружанскага раёна Т.М.Барысюк, якая закранула пытанні сэксуальнага гвалту супраць непаўналетніх.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий