Падведзены вынікі работы

2 сакавіка ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся сход гаспадарчага актыву раёна.

З дакладамі аб выніках работы за мінулы год і задачах на 2023 год выступілі старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец.

Лепшым працоўным і творчым калектывым былі ўручаны ўзнагароды.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства прысутным была прадстаўлена канцэртная праграма, падрыхтаваная гарадскім Палацам культуры. У ёй прынялі ўдзел творчыя калектывы і салісты ўстановы – народная вакальная група «МакSімум», народная арт-група «Родники», студыя эстраднага танца «Амелі», узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон», а таксама ўдзельнікі творчых калектываў і салісты Кляпацкага і Мокраўскага сельскіх Дамоў культуры.

Добавить комментарий