У кастрычніку – лістападзе Пружанскі гарадскі Палац культуры праводзіў конкурс мастацкага малюнка і плаката «Пружаны – город без табака».
У конкурсе прынялі ўдзел вучні школ раёна і аграрна-тэхнічнага каледжа. На разгляд журы было прадстаўлена 30 работ.
Учора, 18 лістапада, былі падведзены вынікі конкурсу. Яго пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі.
Пераможцамі сталі:
у намінацыі «Лепшы мастацкі малюнак»:
— Грачышка Дзяніс, вучань 11 класа ДУА «СШ №4 г.Пружаны»;
— Барылка Раман, вучань 2 «Г» класа ДУА «СШ №5 г.Пружаны»;
— Мацкевіч Ангеліна, вучаніца 8 «В» класа ДУА «СШ №5 г.Пружаны»;
у намінацыі «Лепшы плакат»:
— Кароль Таццяна, вучаніца 10 класа ДУА «Слабадская СШ»;
— Глушко Кацярына, вучаніца 7 «А» класа ДУА «Гімназія г.Пружаны»;
— Харын Мікіта, вучань 4 «Б» класа ДУА «СШ №3 г.Пружаны»;
у намінацыі «Спецыяльны прыз за арыгінальную ідэю»:
— Гацура Іван, вучань 9 «Б» класа ДУА «СШ №3 г.Пружаны»;
— Валасевіч Ігнат, вучань 4 «Б» класа ДУА «СШ №3 г.Пружаны».
Выстава работ усіх удзельнікаў конкурсу будзе прадстаўлена ва ўстановах адукацыі горада і сацыяльных сетках.