Падведзены вынікі конкурсу «Пружаны – город без табака»

У кастрычніку – лістападзе Пружанскі гарадскі Палац культуры праводзіў конкурс мастацкага малюнка і плаката «Пружаны – город без табака».

У конкурсе прынялі ўдзел вучні школ раёна і аграрна-тэхнічнага каледжа.  На разгляд журы было прадстаўлена 30 работ.

Учора, 18 лістапада, былі падведзены вынікі конкурсу. Яго пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі.

Пераможцамі сталі:

у намінацыі «Лепшы мастацкі малюнак»:

— Грачышка Дзяніс, вучань 11 класа ДУА «СШ №4 г.Пружаны»;

— Барылка Раман, вучань 2 «Г» класа ДУА «СШ №5 г.Пружаны»;

— Мацкевіч Ангеліна, вучаніца 8 «В» класа ДУА «СШ №5 г.Пружаны»;

у намінацыі «Лепшы плакат»:

— Кароль Таццяна, вучаніца 10 класа ДУА «Слабадская СШ»;

— Глушко Кацярына, вучаніца 7 «А» класа ДУА «Гімназія г.Пружаны»;

— Харын Мікіта, вучань 4 «Б» класа ДУА «СШ №3 г.Пружаны»;

у намінацыі «Спецыяльны прыз за арыгінальную ідэю»:

— Гацура Іван, вучань 9 «Б» класа ДУА «СШ №3 г.Пружаны»;

— Валасевіч Ігнат, вучань 4 «Б» класа ДУА «СШ №3 г.Пружаны».

Выстава работ усіх удзельнікаў конкурсу будзе прадстаўлена ва ўстановах адукацыі горада і сацыяльных сетках.

Добавить комментарий