Падведзены вынікі фотакросу «Зімовыя будні»

На працягу студзеня ўзорны клуб «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры праводзіў у сацыяльных сетках фотакрос «Зімовыя будні».

Нядаўна былі падведзены вынікі гэтага віртуальнага конкурсу, а 7 лютага яго пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е – Марына Белаглаўка;

2-е – Мацвей Кулеша (сярэдняя школа № 5), Марына Белаглаўка;

3-е – Юліяна Калінейка (сярэдняя школа № 4).

Узорны клуб «Teens-фармат» віншуе пераможцаў і прызёраў і запрашае ўсіх жадаючых прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзіць аб’яднанне.

Добавить комментарий