Падарожжа па краіне Кніжнай

«Цікавая краіна Кніжная» – такую назву насіла сустрэча, якая нядаўна прайшла ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма. На яе завіталі вучні трэцяга класа сярэдняй школы № 3 г.Пружаны.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з работай бібліятэкі. Яны наведалі абанемент, чытальную залу, аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду бібліятэкі.

Падчас пазнавальнай сустрэчы дзеці таксама паўдзельнічалі ў літаратурнай гульні з віктарынамі, гульнямі, конкурсамі.

Прыходзьце у бібліятэку, гэта цікава!

Добавить комментарий