Пачатак вясны са «Спадарожнікам»

У вялікай зале кінатэатра «Спадарожнік» можна паглядзець цікавыя мастацкія кінастужкі і мультыплікацыйныя фільмы для розных узростаў і густаў.
Кошт кінасеанса ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.
Даведкі па тэлефоне: 35908.

З 2 сакавіка кінатэатр запрашае на наступныя фільмы:

Рок дог 3: Бітва за біт (анімацыя)

з 23 лютага

Усе захапляюцца новым музычным шоу “Бітва за біт”. Боўдзі не падзяляе такіх уражанняў. Пасля таго, як прапаў адзін з вядучых конкурсу рокер Белы Кот Ангус, Боўдзі прапаноўваюць стаць настаўнікам маладога гурту, які мала ведае аб рок-н-роле. Даведайцеся, як Боўдзі з сябрамі справіцца з сітуацыяй.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=75IvXooLDrc

“Муміёшкі” (мультфільм, камедыя, сямейны)

з 23 лютага

Егіпецскія муміі жывуць пад зямлёй у сакрэтным месцы, якое з’яўляецца адлюстраваннем горада Старажытнага Егіпта. Тры муміі – прынцэса, былы павозны і яго брат з хатнім кракадзілам незвычайна трапляюць у сучасны Лондан, дзе спрабуюць знайсці старадўняе кальцо, выкрадезенае археолагам Карнабі.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=hc0_ERr8Ihk

Рыцар ценяў (фэнтазі, баявік, камедыя)

з 23 лютага

Чараўнік Пу Сунлін – паляўнічы на ведзьмароў з іншых вымярэнняў. Ён жыве на гары разам з памочнікамі-гоблінамі. Дапамагаючы схапіць злоздзея Пу сустракае небяспечнага суперніка – магутную вядзьмарку, якая забірае душы дзяўчат, абяцаючы ім вечную прыгажосць. Пу ўступае ў барацьбу. Ён не прывык адступаць!

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=Dy7w4g_gwIk

“Чалавек-мурашка і Аса. Квантаманія” ў 3 D (баявік, фантастыка, трылер, камедыя)

з 2 сакавіка

Фільм аб прыгодах дробнага злачынцы Скота Лэнга, які, атрымаўшы незвычайны касцюм чалавека-мурашкі, разам з напарніцай Хоўп ван Дайн, дачкой вядомага фізіка і энтамолага, выратоўваюць свет ад пагрозы.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=8jQmNuWSSN8

Нюрнберг (гістарычны, драма, ваенны, трылер)

з 2 сакавіка

У 1945 г. у Нюрнбергу праходзіў Міжнародны ваенны трыбунал. На суд з’ехалася шмат людзей – журналісты, адвакаты, перакладчыкі, сведкі і інш. Сярод іх – Ігар Волгін, удзельнік вайны, перакладчык у складзе савецкай дэлегацыі. У горадзе ён сустрэне рускую дзяўчыну Лену і пакахае яе.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=ku-WjAdp1jE&t=2s

Беспрынцыповыя ў вёсцы (камедыя)

з 2 сакавіка

Генералу Хадзякову споўнілася 60 год. Ён вырашае адзначыць юбілей не ў Патрыках, а ў сапраўднай рускай вёсцы – са сталом, спевамі, лазняй, рыбалкай. Запрошаны гасці, але ўсё ідзе не па плану. Жыхары Патрыкаў настройваюць супраць сябе вяскоўцаў, сварацца паміж сабой і застаюцца без даброт.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=2SS159HjHC8

Найвялікшы дэтэктыў-павук (анімацыя)

з 2 сакавіка

Інспектар Сан – найвялікшы дэтэктыў-павук у свеце насякомых. Яго кемлівасці, неардынарнасці і бездакорнаму стылю можа пазайздросціць любы сышчык. Пасля таго, як быў схоплены яго закляты вораг Чырвоная Саранча, герой накіроўваецца на адпачынак. Па дарозе яму трапляе самая загадкавая справа ў жыцці, якую неабходна раскрыць.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=2SS159HjHC8

Эскортніца (трылер, драма)

з 9 сакавіка

Дзеянні адбываюцца ў Маскве і Дубаі. Усе лічаць Крысціну арганізатарам выстаў сучаснага мастацтва, а яна ладзіць забавы для багатых кліентаў у экзатычных месцах. На яе працуюць дзесяткі дзяўчын. У такой рабоце пастаянна прысутнічае крымінал, паліцыя і спецслужбы, а тасама асабістыя эмоцыі і праблемы.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=xrPzNKBXcTQ

Царэўны і таямнічая госця (мультфільм, прыгоды, дзіцячы)

з 9 сакавіка

Прыгоды чакаюць царэўнаў падчас Усечароўнага дня. Падчас урачыстасці на школу нападае чараўніца Марфуша. Яна ператварае казачных герояў у розных жывёл. Трэба нешта зрабіць, каб вярнуць пачатковы воблік усім ахварам юнай чараўніцы.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=bWcXb-rJjC4

Добавить комментарий