Нюрнбергскі працэс: погляд з Масквы

Такую назву мае фотадокументальная выстава, якая 5 мая адкрылася ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма. Выстава, распрацаваная Расійскім цэнтрам навукі і культуры г.Брест, адлюстроўвае важную падзею – суд над нацысцкімі злачынцамі пасля завяршэння Другой сусветнай вайны.

На адкрыцці выставы прысутнічалі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Ю.Я.Сяменчанка, пракурор Пружанскага раёна А.М.Вярбіцкі, старшыня праўлення Пружанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Н.А.Чарэшка. Яны адзначылі знакавасць падзеі, неабходнасць захавання гістарычнай памяці, недапушчэння адраджэння антычалавечай фашысцкай ідэалогіі.

Таксама на мерапрыемства ў бібліятэку былі запрошаны жыхары Пружаншчыны, якія перажылі ў гады вайны блакаду Ленінграда. Ім былі ўручаны кветкі і падарункі.

Першую экскурсію для удзельнікаў мерапрыемства, у тым ліку вучняў сярэдняй школы № 5 г.Пружаны, правяла дырэктар бібліятэкі Т.Р.Гуторкіна.

Выстава «Нюрнбергскі працэс: погляд з Масквы» будзе працаваць у Пружанах да канца мая.

Добавить комментарий