Няхай заўсёды будзе мір!

Установы культуры на працягу тыдня праводзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да памятных і юбілейных дат, арыентаваныя на развіццё творчых здольнасцей і выхаванне мастацкага густу, фарміраванне экалагічнай культуры і выхаванне патрыятызму.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа на гадзіну гісторыі «Аб гэтым нельга забываць», прысвечаную Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Юнакі даведаліся аб жахлівым перыядзе фашысцкага тэрору ў Еўропе і Беларусі, антыгуманнай палітыцы нацыстаў, якія стварылі велізарную сетку кацлагераў – месцаў смерці, прымусу, здзекаў над людзьмі.

Да юбілею вядомай зямлячкі прымеркавала гадзіну мастацтва Пружанская гарадская бібліятэка. Падлеткі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Алены Георгіеўны Лось.

Мастацкую спадчыну славутага дзеяча таксама папулярызуе музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Выставу твораў Алены Лось наведалі вучні мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы. Да таго ж рабяты завіталі на выставу іканапісу сучаснага беларускага мастака Ядвігі Сянько, работы якой нядаўна пачалі экспанавацца ў музеі.

Мураўскі сельскі Дом культуры сумесна з сельскай бібліятэкай да 150-годдзя рускага і савецкага пісьменніка Міхаіла Прышвіна арганізавалі кіналекторый «Любімыя жывёлы лесу» і гульнявую экалагічную праграму «Будзь сябрам кветцы, дрэву, чалавеку!». А яшчэ клубная ўстанова сумесна з членамі пярвічнай арганізацыі аддзела культуры рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» зладзілі майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Я люблю Беларусь!», прымеркаваны да Года міру і стварэння.

Выставу да Году міра і стварэння арганізавалі ў Велікасельскім сельскім Доме культуры.

А ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшла сустрэча да 105-годдзя стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сустрэліся з вучнямі школ раёна і аграрна-тэхнічнага каледжа. Юнакі і дзяўчаты наведалі выставу ўзбраення, пазнаёміліся з асаблівасцямі службы ў арміі, паслухалі канцэрт вакальна-інструментальнага ансамбля брыгады «Арлы над Бугам».

Добавить комментарий