Новы год і не толькі…

Пачатак года багаты на святы.

Работнікі культуры працягваюць віншаваць жыхароў Пружаншчыны, зычаць ім здароўя і дабрабыту ў новым 2022 годзе.

Так, са шчырымі пажаданнямі завітаў да працаўнікоў малочна-таварных ферм ААТ “Агра-Калядзічы” мясцовы Дом культуры.

Навагодняе прадстаўленне “Сказка про Ивана-дурака на современный лад” зладзіў Кляпацкі сельскі Дом культуры (падрабязней тут: https://ok.ru/video/3109529258558).

Выхаванцы дзіцячага сада 13 студзеня ізноў сустрэліся з Дзедам Марозам і Снягуркай на ранішніку “Развітанне з ёлкай” ў Мокраўскім сельскім Доме культуры.

А Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу 8 студзеня адкрыў выставу старадаўніх гадзіннікаў. Дарэчы, калі ў вас не атрымаецца наведаць яе, тут (https://www.youtube.com/watch?v=L4hgbjxMlqk) можна паглядзець экскурсію.

Новазасімавіцкая сельская бібліятэка запрасіла вучняў Параслянскай сярэдняй школы на літаратурную гульню “В гостях у Винни-Пуха” да 140-годдзя з дня нараджэння Алана Мілна. Рабяты ўспомнілі герояў твора, паглядзелі буктрэйлер, разгадалі крыжаванку, праявілі ўважлівасць і кемлівасць ў гульні “Пчолы”, паўдзельнічалі ў віктарыне, забаўляльнай эстафеце і яшчэ шмат якіх цікавых справах.

Добавить комментарий