Незабытая гісторыя Слабудкі

Вёска Слабудка, якая знаходзіцца каля Пружан, на першы погляд наўряд ці адразу зацікавіць падарожніка. Але на самай справе гэта месца – унікальны гістарычны комплекс з захаванымі да нашых дзён помнікамі мінулага і непаўторным каларытам.

Слабудка – ледзь не адзіны ў Беларусі былы ваенны гарадок, дзе захаваліся сведчанні розных гістарычных эпох: Расійскай імперыі (рубеж XIX – ХХ стст.), першай сусветнай вайны (1914 – 1918), савецка-польскай вайны і знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1919 – 1939), другой сусветнай вайны (1939 – 1945), часоў СССР (1939 – 1991). На працягу гэтага часу праз Слабудку пранесліся ваенныя і палітычныя віхуры, якія змянялі і дапаўнялі яе воблік, і лёсы розных людзей.

Аб унікальных 130-гадовых помніках архітэктуры ў Слабудцы ў гэтым сюжэце: https://www.youtube.com/watch?v=R7l7n8SBBms

Добавить комментарий