Навялі парадак разам

У працоўнай акцыі, якую ў мінулую пятніцу правялі работнікі сферы культуры ў гарадскім парку, прынялі актыўны ўдзел калектывы Пружанскага гарадскога Палаца кульутры і дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы.

Яны прыбралі ад мінулагодняга лісця, галля і трухі вялікую тэрыторыю ўздоўж вуліцы Паркавай, а потым загрузілі ўсё смецце ў грузавыя машыны камунальных службаў.

Прыемна паглядзець на вынік сумеснай працы – чысты і прыгожы гарадскі парк, які любяць наведваць жыхары і госці Пружан, а таксама экскурсанты, якія прыходзяць ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык” і ганчарную майстэрню ў флігелі.

Добавить комментарий