Навагоднія прыгоды ў Шарашове

23 снежня ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў з поспехам прайшоў справаздачны канцэрт “Неяк на Новый год”.

У канцэрце прагучалі як інструментальныя, так і вакальныя нумары вучняў установы. Разам з навагоднімі героямі – Дзедам Марозам, ролю якога выканаў вартаўнік школы Мікалай Дудко, Снягуркай, Бабай Ягой, Снегавіком, Злючкай-Калючкай, Кошкай – рабяты апынуліся ў сапраўднай казцы і здзейснілі незвычайнае падарожжа.

Сцэнарыстам мерапрыемства выступіла настаўнік Таццяна Чыгрына.

Да справаздачнага святочнага канцэрта была парыхтавана выстава работ вучняў класа выяўленчага мастацтва ўстановы.

Добавить комментарий