Навагодні ўрок

Для першакласнікаў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшоў урок сальфеджыа “Калі прыходзіць Новый год”.

Падчас занятку рабяты спявалі навагоднія песні і чыталі вершы. Вучні падзяліліся на дзве каманды “Сняжынкі” і “Снегавікі”, якія спаборнічалі ў “правільнай” размінцы паміж музычнымі “мастакамі” і “фокуснікамі”, стараліся аднастайна выконваць рытмічнае суправаджэнне да навагодняй песенькі.

Не абыйшлося без цудаў: на ўроку “ажывалі” ноты, музычныя ключы і гадзіннікі. Наступнаму году была прысвечана песня пра смелае зайчаня, якую рабяты артыстычна праінсцэніравалі.

Таксама былі загадкі і прызы ад Дзеда Мароза, які сам выканаў навагоднюю песню на домры, і Снягуркі, якая падаравала ўсім вясёлую песню.

Закончыўся незвычайны ўрок сумесным выкананнем песні “Маленькая ёлачка”, а таксама ўсмешкамі і апладысментамі ад настаўнікаў і бацькоў. Першакласнікі таксама падаравалі намаляваныя паштоўкі-ёлачкі з пажаданнямі сваім настаўнікам.

Відэа ўрока можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=gLaPLfgljRQ

Добавить комментарий