Настаўнікі ўдасканальваюць майстэрства

У дзяржаўнай установе «Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў раённы семінар для настаўнікаў музычна-тэарэтычных дысцыплін.

Адкрыты ўрок па сальфеджыа з групай вучняў 4 класа (7-гадовае навучанне) па тэме «Дамінантсептакорд і яго звароты» падрыхтавала і правяла настаўнік школы Элеанора Фамінічна Кавалевіч. На занятку настаўнік выкарыстала разнастайныя формы і метады навучання, а вучні паказалі свае веды.

Настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў раёна адзначылі грунтоўную падрыхтоўку да урока сваёй калегі і выдатныя веды вучняў па такім складаным прадмеце як сальфеджыа.

Добавить комментарий