На шляху да яднання

Да дзяржаўнага свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі клубныя ўстановы Пружанскага раёна зладзілі шэраг мерапрыемстваў.

Так, 2 красавіка ў Калазубскім сельскім клубе-біліятэцы прайшла тэматычная вечарына “Дзве сястры – Беларусь і Расія”. Дзеці і дарослыя, якія наведалі ўстанову, даведаліся аб падзеях і культурных каштоўнасцях, якія аб’ядноўваюць абедзьве краіны, паразважалі аб міралюбстве і ўзаемаразуменні.

Падчас інфармацыйнай гадзіны “Дружба народаў” рабяты абмеркавалі тэму дзяржаўнага свята з работнікамі Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі.

Гутарка з падлеткамі “Навошта патрэбна адзінства” прайшла ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка паведаміў юным жыхарам аграгарадка аб гісторыі дзяржаўнага свята падчас дзіцячай інфармацыйнай гадзіны “На шляху да яднання”.

На дзіцячую гадзіну “Мы разам!” запрасіў маленькіх наведвальнікаў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі рабят з гісторыяй свята, традыцыямі народаў, сімволікай краін, а таксама ўспомнілі прыказкі, прымаўкі і казкі аб сяброўстве.

Добавить комментарий