На канікулах – у Палац культуры!

У перыяд вясновых канікул Пружанскі гарадскі Палац культуры прапанаваў шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.

Папулярнасцю карыстаўся дзіцячы пакой «Тэрыторыя твайго дзяцінства», у які завіталі школьнікі і выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Яны не толькі прынялі ўдзел у разнастайных гульнявых праграмах, але і наведалі сапраўднае папяровае шоу.

Для вучняў пачатковых класаў гімназіі была арганізавана экскурсія «Закуліснае жыццё Палаца культуры». Загадчык аддзелам па рабоце з дзецьмі і моладдзю Арына Ро правяла рабят па залах і класах, а работнікі ўстановы культуры прадэманстравалі, як ствараецца светлавая атмасфера на сцэне, дзе захоўваюцца канцэртныя касцюмы і рэквізіт, як ідзе запіс песень і музыкі і інш. Таксама дзеці даведаліся пра працу аматарскіх аб’яднанняў і студый, якія працуюць у Палацы культуры і чакаюць новых удзельнікаў.

Узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» (кіраўнік Анастасія Ціхановіч) правяла для падлеткаў дзелавую гульню «Кадравае пытанне», якая насіла прафарыентацыйны характар, і дыскатэку. Таксама ўдзельнікі студыі зладзілі экалагічную акцыю «Гадзіна Зямлі». Юнакі і дзяўчаты паразважалі аб экалагічных праблемах на планеце, а потым запрасілі гараджан далучыцца да сусветнай экалагічнай акцыі.

Таксама ў фае Палаца культуры любы наведвальнік мог пазнаёміцца з фотавыставай «Хатынь. Не забудзем ніколі».

Адначасова ўстанова культуры правяла на сваіх старонках у сацыяльных сетках чэлендж пад лэвізам «Сябруем з законам!», а на інфармацыйных стэндах размясціла агітацыйныя лістоўкі прафілактычнай накіраванасці.

Добавить комментарий