На «Дняпроўскіх хвалях»

У лютым 2024 года ў Магілёве прайшоў ХI міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс мастацтваў «Дняпроўскія хвалі», які праводзіцца прыватным унітарным прадпрыемствам “Адукацыйна-прадзюсарскі цэнтр “Аванці” пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Творчае спаборніцтва сабрала адораных дзецей і моладзь ва ўзросце ад 5 да 25 год з усіх куткоў Беларусі і прадстаўнікоў Расіі, Украіны, Арменіі.

У конкурснай праграме было некалькі намінацый, у якіх за званне лепшых змагаліся творчыя калектывы і салісты.

На гэтым прадстаўнічым конкурсе паспяхова выступілі музычныя калектывы дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў”, якіх падрыхтавалі кіраўнік Марына Пстыга і канцэртмайстар Галіна Малясава. У намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва: Ансамбль народных інструментаў” лаўрэатамі І ступені сталі ансамблі «Радужные нотки» (узроставая катэгорыя 12 – 16 год) і «Надо же» (узроставая катэгорыя 5 – 11 год).

Віншуем!!!

Добавить комментарий