Мы вясну гукалі

Гуканне вясны – гэта старажытнае славянскае свята, якое вядома з язычніцкіх часоў. Гэта час абуджэння прыроды, нараджэння новых надзей і пачынанняў, чарговага сельскагаспадарчага цыклу.

Сімвалам беларускага народанага свята лічыцца птушка, таму што менавіта яна з’яўляецца вестуном вясны, а характэрнымі спевамі – песні-вяснянкі.

На вясновых канікулах дзіцячае аматарскае тэатральнае аб’яднанне “Карагод” (кіраўнік Вольга Гардзейчык) Пружанскга гарадскога Палаца культуры прапанавала наведвальнікам прышкольнага лагера сярэдняй школы № 4 далучыцца да народнага абраду. Для рабят было праведзена фальклорнае свята-гульня “Гуканне вясны”.

Дзеці заклікалі надыход цяпла і абуджалі прыроду ад зімовага сну. Акрамя выканання народных песень і традыцыйнага вясновага карагода, хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў абрадавыя гульні, падкідвалі ўгару сімвалічных птушак-вяснянак, а пасля ўпрыгожвалі імі дрэўца.

Добавить комментарий