Мы музыкантамі сталі

Пад такой назвай адбылася канцэртна-гульнявая праграма для юных музыкантаў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

У зале ўстановы сабраліся бацькі і настаўнікі, каб убачыць выступленні 14 маленькіх артыстаў-першакласнікаў .

Кожны вучань падрыхтаваў сольны інструментальны ці вакальны нумар.

Дзеля таго, каб заслужыць ганаровае званне юнага музыканта, рабяты прайшлі розныя выпрабаванні-конкурсы: віктарыны па дзіцячых песнях, музычнай грамаце, зашыфраваных нотах, а таксама музычныя размінкі і танцавальныя спаборніцтвы.

Апасля ўсіх іспытаў хлопчыкі і дзяўчынкі далі ўрачыстае абяцанне любіць музыку, музычны інструмент і ў такім жа складзе прысутнічаць на выпускной вечарыне. Кожнаму першакласніку дырэктар школы М.Л.Кузьміч уручыла пасведчанне юнага музыканта і салодкі падарунак.

Свята «Мы музыкантамі сталі» атрымалася цёплым, радасным і запамінальным. Жадаем поспехаў на гэтым шляху, юныя музыканты!

Добавить комментарий