Мы – грамадзяне Беларусі!

Традыцыйна ў Дзень Канстытуцыі ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». У гэтым годзе мерапрыемства мела асаблівую ўрачыстасць, таму што Асноўнаму Закону споўнілася 30 год.

15 сакавіка ў малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбылася святочная цырымонія ўручэння пашпартаў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай атмасферы галоўныя грамадзянскія дакументы пружанскім юнакаам і дзяўчатам уручылі старшыня райвыканкам Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Яны павіншавалі моладзь з гэтай знакавай падзеяй у іх жыцці і дзяржаўным святам.

У гэты ж дзень прайшло прыняцце новых членаў у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Маладым людзям членскія білеты ўручыла першы сакратар Пружанскай раённай арганізацыі Ульяна Апаляйчук.

З музычным прывітаннем да прысутных звярнуліся салісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін». Падрыхтаваў і вёў мерапрыемства метадыст гарадскога Палаца культуры Вячаслаў Краўчук.

Добавить комментарий