Можна паглядзець у «Спадарожніку»

Як заўсёды штотыдня кінатэатр «Спадарожнік» прапануе аматарам кіно афішы стужак, якія будуць дэманстравацца ў вялікай зале. На гэты раз прадстаўлены анонс да канца красавіка. Гэта цэлы спектр навінак на любы густ – камедыі, жахі, баявікі, прыгоды, фэнтазі, мультфільмы і інш.

Кошт наведвання – ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.
Даведкі па тэлефоне: 35908.

Пружанскі кінатэатр рады бачыць усіх!

“Каты Эрмітажа” (анімацыя)

з 23 сакавіка

Кот Вінсэнт разам з мышшу Морысам выратаваліся ад паводкі на клавесіне, які трапляе ў Эрмітаж. Вінсэнт знаёміцца з кашачым атрадам, які абараняе творы мастацтва ад шкоднікаў. Ён хавае сябра Морыса, які любіць грызць шэдэўры. Сітуацыя ўскладняецца, калі ў Эрмітажы выстаўляюць вядомую ва ўсім свеце “Мону Лізу”.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=TlUKqr3u0Xk

“Мая фея – свавольніца” (анімацыя, фэнтазі)

з 23 сакавіка

Прыгожая казка для ўсёй сям’і. Маленькая фея Віялета, не здала экзамен па чараўніцтве і не можа прыносіць падарункі ў свет людзей. Падманам яна трапляе на Зямлю і сябруе з дзяўчынкай Максі. Прыгоды сябровак, адносіны з дарослымі, дапамога ў складаных сітуацыях – гэта можна ўбачыць у казцы.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=F7voILQ14Qo

“Джон Уік-4” (баявік, крымінал, трылер)

з 30 сакавіка

Джон Уік знаходзіць спосаб атрымаць перамогу над Праўленнем Кланаў. Аднак, перш чым ён зможа заслужыць сваю свабоду, Джону будзе неабходна ўступіць у барацьбу з новым ворагам і яго магутнымі саюзнікамі.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=Xpg1EwKgzfM

“Прыгоды арганаўтаў” (мультфільм, камедыя, прыгоды, сямейны)

з 30 сакавіка

Адважная мыш Пэці жыве ў Старажытнай Грэцыі. Захапляючыся мясцовымі героямі і багамі, яна марыць аб вялікіх прыгодах. Яе сябар кот Сэм імкнецца абараніць мыш ад небяспекі. Калі гораду, дзе жывуць сябры, пагражае разбурэннем Пасяйдон, Пэці і Сэм адпраўляюцца ў падарожжа.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=UzHilzZX7iw

“Я хачу! Я буду!” (камедыя, меладрама)

з 6 красавіка

У 45-гадовай Надзеі ёсць сям’я, работа, статус. Але яна не адчувае, што жыве сваім жыццём. Пасля здрады мужа жанчына вырашае ўсё змяніць. Штуршок да гэтага ёй дае пляменніца Алёна, якая захапляецца стэндапам. Ці здолее Надзея адстаяць права быць сабой, калі многія не падтрымліваюць яе новыя захапленні.

Трэйлер тутhttps://www.youtube.com/watch?v=vtnzfZ9sAM0

“Маё прыгожае няшчасце” (рамантычная камедыя)

з 6 красавіка

Эбі – недаступная першакурсніца. Трэвіс – чэмпіён падпольных баёў, які не верыць у каханне. Маладыя людзі заключаюць пары: калі Трэвіс пераможа ў паядынку, Эбі правядзе з ім месяц. Яны не здагадваюцца, як многа агульнага паміж імі. Стужка па аднайменным бестсэлеры Джэймі Макгвайр.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=gr-7sOj9yNc

“Прамы эфір” (трылер, драма)

з 6 красавіка

Блогер-мільённік Ягор дзеля павышэння кантэнту накіроўваецца на здымкі тэст-драйва аўтамабіля на Каўказ. Усё выходзіць з-пад кантролю, калі адзін з яго памагатых Аляксандр выпадкова трапляе на баявую міну, а Ягор вырашае на гэтым хайпануць. Цяпер адзін змагаецца за жыццё, а другі – за прагляды.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=eQ4kJ-6x7Z4

“Супербраты Марыё” (мультфільм, фантастыка)

з 13 красавіка

Водаправодчык Марыё разам са сваім братам Луіджы накіроўваюцца ў падземны лабірынт, каб выратаваць ад небяспекі прыгажуню-прынцэсу.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=DurflEd-1tE

“Звералэнд” (мультфільм, прыгоды, фантазі)

з 13 красавіка

Мірнаму жыццю Звералэнда пагражае небяспека. Хітрая Мэры адкрывае паляванне на пухнатых жыхароў. Канец перамір’я хвастатых ці пачатак новага ляснога пагаднення? Высвятляць будуць Аднарог і Аднаног.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=r2c6MesfINM

“Забойства ў Парыжы” (дэтэктыў, камедыя, крымінал)

з 13 красавіка

Сямейная пара Нік і Одры Шпіц адкрылі дэтэктыўнае агенцтва, але замест захапляльных расследаванняў сочаць за нявернымі мужчынамі. Аднойчы іх запрашаюць на прыватны востраў на вяселле індыйскага мільярдэра, падчас якога самога жаніха выкрадаюць, а целаахоўніка забіваюць.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=mTAVTFtqUc

“Выклік” (драма)

з 20 красавіка

Гэта першы фільм, які быў зняты ў космасе. Хірург Жэня за месяц павінна падрыхтавацца да касмічнага палёту і адправіцца на МКС, каб выратаваць касманаўта. Ці здолее яна справіцца з выпрабаваннямі, параадолець няўпэўненасць і жахі, вытрымаць касмічныя ўмовы і вярнуцца на Зямлю жывой?

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=Gi3e-_9PInE

“Рэнфілд” (жахі, камедыя)

з 20 красавіка

Рэнфілд, верны служка вампіра Дракулы, спрабуе адыйсці ад спраў у Новым Арлеане. Ён хоча пазбавіцца ад ўлады вампіра, але крывавы гаспадар не хоча яго адпускаць.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=5ItkETPvLW4

“Чароўная флейта” (сямейны)

з 27 красавіка

17-гадовы Цім Уокер паступае вычыцца ў легендарную школу Моцарта і перазджае з Лондана ў Айстрыйскія Альпы. Там ён знаходзіць шматвекавы закрыты ход у фантастычны свет моцартаўскага твора “Чароўная флейта”.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=8boDijBMF0M

“Яга і Кніга заклінанняў” (анімацыя)

з 27 красавіка

Вядзьмарка Яга жыве з катом-вынаходнікам і вясёлымі дамавікамі ў хаце на балотах Трыдзевятага царства. Каб навучыцца чараваць па-сапраўднаму ёй неабходна Кніга заклінанняў, якая была выкрадзена ведзьмай Беладонай. Яга вырашае разабрацца са злодзеям.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=NUo2GccvGqY

“Паўстанне злых мерцвякоў” (жахі)

з 27 красавіка

Падчас сустрэчы дзвюх сясцёр з’яўляюцца злыя дэманы и цяпер, каб застацца жывымі на гэтым свеце, дзяўчынам неабходна пераадолець шмат перашкод.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=MwKWrFhJN1I

Добавить комментарий