Міністэрства культуры праводзіць конкурс эскізных праектаў памятнага знаку ахвярам генацыду

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры праводзіць паўторны конкурс эскізных праектаў памятнага знаку ахвярам генацыду беларускага народа.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары ці аўтарскія калектывы, здольныя распрацаваць эскізны праект памятнага знаку і дапамагчы ў яго рэалізацыі.

Для ўдзелу ў конкурсе да 1 лістапада 2022 г. уключна:

у Міністэрства культуры (220004, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, оф. 801, тэлефон: +375172039591) падаеццца заяўка па ўсталяванай форме;

у дзяржаўную ўстанову культуры змешанага тыпу «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (г.Мінск, вул.Някрасава, 3, тэлефоны: +375172350331, +375173990978) прадстаўляюцца эскізны праект (эскіз кампазіцыйнага вырашэння твора мастацтва і тлумачальная запіска) і запячатаны канверт з інфармацыйным лістом.

Распрацоўка эскізнага праекта памятнага знаку павінна ажыццяўляцца на аснове дадзеных, выкладзеных у гістарычнай даведцы.

Асобы, якія займуць 1, 2, 3 месцы, атрымаюць грашовую прэмію ў памеры:

1-е месца – 100 базавых велічынь;

2-е месца – 80 базавых велічынь;

3-е месца – 50 базавых велічынь.

Асобы, якія займуць 4-е – 10-е месцы, – падзякі Міністэрства культуры.

Падрабязней тут

Добавить комментарий