Месца сустрэчы – бібліятэка

Дарослыя і дзеці прыходзяць у бібліятэку не толькі, каб пачытаць кнігі і перыядычныя выданні, але і далучыцца да розных спраў, сустрэцца з цікавымі людзьмі, пашырыць свае веды ў розных галінах.

Так, у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма нядаўна адбылося чарговае пасяджэнне «Школы спецыяліста». Бібліятэкары пазнаёміліся з правіламі самаарганізацыі, выканалі практыкаванні па развіцці кагнітыўных здольнасцяў і прафілактыцы стрэсаў. Да іх на сутрэчу завіталі таксама ўдзельнікі клуба аматараў паэзіі «Натхненне» Пружанскага гарадскога Палаца культуры – Таццяна Капіца, Уладзімір Яцкевіч, Раіса Сураўцава і Ніна Дыдышка.

Да дня Чарнобыльскай трагедыі і ў рамках праграмы «Школа прававой культуры» бібліятэка імя М.Засіма правяла серыю размоў на тэму «Атамная энергія і права». У іх паўдзельнічалі вучні дзевятых класаў сярэдняй школы № 1 і гімназіі. Падлеткі даведаліся аб міжнародным праве ў галіне энергетыкі і бяспецы на электрастанцыях, абмеркавалі важнасць выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку ў Беларусі, і наступствы аварый на атамных электрастанцыях – Чарнобыльскай і «Фукусіма-1». Вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа бібліятэка запрасіла на пазнавальную гадзіну «Чарнобыль. Зона адчужэння», падчас якой пазнаёміла прысутных з Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам.

Да Міжнароднага дня Зямлі, які адзначаўся 22 красавіка, Кляпацкая сельская бібліятэка прапанавала чытачам малодшага школьнага ўзросту знаёмства з кніжнай выставай «З тысяч планет няма прыгажэйшай за Зямлю». На выставе былі прадстаўлены энцыклапедыі аб прыродзе, кнігі В.Біянкі, М.Прышвіна, К.Паустоўскага і інш. Дзеці даведаліся шмат цікавага аб наваколлі і неабходнасці клопату аб прыродзе, паўдельнічалі ў віктарынах і конкурсах.

Вучні 2 класа сярэдняй школы № 4 завіталі ў Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя А.Лось на гадзіну патрыятызму «Дзень Перамогі». Рабятам распавялі аб гераізме абаронцаў Брэсцкай крэпасці, блакаднага Ленінграда, бітве пад Сталінградам і іншых падзеях вайны.

Бібліятэкар Ружанскай гарпасялковай бібліятэкі Ірына Дулько прыняла ўдзел у міжнароднай акцыі «Гісторыя адной кнігі», прымеркаванай да Дня Перамогі, якую праводзіць Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска. Ірына Мікалеўна звярнулася да кнігі Г.Васілеўскай «Малюнак на снезе». Пазнаёміцца з яе прэзентацыяй можна па спасылцы

Добавить комментарий