Мерапрыемствы для ўсіх

Нядаўна ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у якім прынялі ўдзел калектывы аматарскай творчасці і салісты ўстановы культуры.

Узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні “Teens-фармат” Палаца культуры запрасіла вучняў 11-х класаў сярэдняй школы № 1 г.Пружаны на дзелавую гульню “Кадравае пытанне”, падчас якой рабяты пашырылі свае веды аб розных прафесіях.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў наведвальнікаў на духоўную сустрэчу з настаяцелем храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра аг.Варанілавічы Мікалаем Машлякевічам. Таксама клубная ўстанова правяла для школьнікаў гульнявую праграму “Весёлыя канікулы”.

Літаратурную вечарыну “Любимыя кнігі” зладзіў для хлопчыкаў і дзяўчынак Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Да таго ж дзеці прынялі ўдзел у размове “Здароўе поласці роту”.

У Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася класная гадзіна “Дзіцячая хлусня і дзіцячы крадзёж”.

Інфармацыйныя гадзіны для падлеткаў, прысвечаныя Дню памяці хатынскай трагедыі, адбыліся ў Слабудскім сельскім Доме культуры і Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы.

У  Ружанскім  цэнтры  культуры  і  вольнага часу працягваецца выстава старадаўніх гадзіннікаў

Добавить комментарий