“Матуліны пірагі” ад Беларускага саюза жанчын

Да Дня абаронцаў Айчыны і 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” праводзіць акцыю “Матуліны пірагі”. Не засталася ўбаку ад гэтага значнага мерапрыемства і Пружанская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання, прадстаўнікі якой наведалі пагранічную заставу “Хвойнікі”.

Ваеннаслужачых са святам павіншавала старшыня пярвічнай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын” аддзела культуры райвыканкама Святлана Карповіч і член пярвічкі Наталля Красько.

Актывісты жаночага руху Пружаншчыны – работнікі аўтаклуба, Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Слабудскога і Ліноўскага сельскіх Домоў культуры, Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі – падрыхтавалі для пагранічнікаў віншавальную праграму.

Напрыканцы сустрэчы абаронцам Айчыны былі ўручаны падарункі ад пярвічак “Беларускага саюза жанчын” аддзела культуры, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Ліноўскага сельвыканкама.

Са святам, нашы абаронцы!

Добавить комментарий