МастКрашChallenge: падведзены вынікі

Сёння, 28 ліпеня 2022 года адзначаецца 210 год з дня нараджэння  нашага земляка, сусветна вядомага пісьменніка, гісторыка, мастака, музыканта, грамадскага дзеяча Юзафа Ігнацы Крашэўскага.

Да юбілею знакамітасці музей-сядзіба “Пружанскі палацык” прапанаваў усім жадаючым паўдзельнічаць у МастКрашChallenge.

Вядома, што Ю.І.Крашэўскі праявіў сябе ў розных напрамках творчасці, але ўвага падчас чэленджа была сканцэнтравана на ім як на мастаку і паэце. Удзельнікам прапанавалі перамаляваць адну з работ аўтара, якая знаходзіцца ў музейнай экспазіцыі “З Доўгага – у свет”, і (або) прадоўжыць паэтычны твор Крашэўскага.

У дзень нараджэння Юзафа Ігнацы супрацоўнікі музея ацанілі старанні тых, хто паспрабаваў сябе ў творчай справе. Трэба адзначыць, што ў чэленджы прынялі ўдзел не толькі пружанцы, але і госці са сталіцы і іншых беларускіх гарадоў. Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто зацікавіўся МастКрашChallenge! Усе работы годныя і вартыя ўвагі.

Тым не менш, лепшымі сярод лепшых сталі В.В.Усціновіч (намінацыя “Паэтычныя спробы”) і В.Бурдзейка (намінацыя “Мастацкія спробы”). Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся В.Шыхаравай.

Віншуем!

Добавить комментарий