Мастацтва танца

На мінулым тыдні ў філіяле аг.Клепачы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшоў раённы семінар настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў, якія працуюць у класах харэаграфіі.

Сваім вопытам работы з прысутнымі падзялілася настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Гіляраўна Дзеранчук. Яна прадставіла адкрыты занятак з вучнямі 3 і 7 класаў па тэме «Падрыхтоўка вучняў да канцэртнага выступлення».

Пасля семінара на сцэне Кляпацкага сельскага Дома культуры адбыўся канцэрт вучняў класа харэаграфіі філіяла аг.Клепачы.

Прысутныя на мерапрыемстве адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў, падзякавалі настаўніку за метадычныя парады і выдатны прыём.

Добавить комментарий