Мастацкая выстава ў Шарашове

У Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў нядаўна адкрылася выстава работ выпускніцы ўстановы, а цяпер студэнткі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, будучага архітэктара Ксеніі Дульчэўскай.

Дарэчы, дзяўчына ў родным пасёлку выдатна закончыла школу мастацтваў не толькі па спецыяльнасці “выяўленчае мастацтва”, але і “фартэпіяна”. Яна даволі часты госць у любімай школе, таму пры чарговым наведванні свайго педагога Вольгі Канстанцінаўны Сяргейчык згадзілася прадставіць свае работы на выставе, каб з імі маглі пазнаёміцца не толькі цяперашнія вучні ўстановы, але і жыхары Шарашова.

Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі і жадае ім добрага шляху ў жыцці.

Запрашаем наведаць персанальную выставу работ Ксеніі Дульчэўскай у Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў!

Добавить комментарий