Масленіца ішла – бліны ды мёд нясла

Даволі цікавым і масавым свята Масленіцы атрымалася ў многіх населеных пунктах раёна.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзіў для жыхароў пасёлка разнастайную праграму “Масленіца прыйшла – бліны ды мёд прынясла”. Падчас мерапрыемства мясцовых жыхароў парадавалі сваімі выступленнямі ўдзельнікі вакальнага калектыву “Голас”. Было шмат гумару, жартаў, гульняў. На пляцоўцы каля ўстановы культуры жадаючыя маглі пачаставацца блінамі. Таксама ў цэнтры культуры і вольнага часу прайшлі вячоркі, падчас якіх мясцовыя гаспадыні падзяліліся рэцэптамі бліноў.

Свята Масленіцы ў Ружанах арганізаваў мясцовы цэнтр культуры і вольнага часу. Пасялкоўцы паспаборнічалі ў конкурсах на спрыт, сілу, кемлівасць, паслухалі канцэрт творчых калектываў, пачаставаліся разнастайнымі прысмакамі.

Тэатралізаване прадстаўленне “Масленічныя забавы” з удзелам творчых калектываў Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі адбылося на тэрыторыі клубнай установы.

Сапраўднай падзеяй стала народнае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны ў Магілёўцах. Вяскоўцы з ахвотай далучыліся да правядзення Масленіцы, а канцэртна-забаўляльную праграму з песнямі, танцамі, гульнямі, карагодамі, жартамі ім прадставілі артысты пружанскага аўтаклуба і салісты іншых клубных устаноў раёна.

Добавить комментарий