Маленькія героі вялікай вайны

Удзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры падрыхтавалі інфармацыйную праграму  «Дзеці вайны», якую 19 мая правялі для вучняў 5 – 7 класаў сярэдняй школы № 5. У якасці вядучай на мерапрыемстве выступіла Кацярына Зубко, якая вучыцца ў гэтай школе і з’яўляецца актыўнай удзельніцай клуба.

Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся аб піянерах-героях Мараце Казеі, Надзі Багданавай, Ціхане Баране, Валодзі Шчарбацэвічу, Валі Зенкінай, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але іх подзвігі наблізілі перамогу над фашызмам.

Задача маладога пакалення – памятаць сапраўдных герояў і берагчы мір.

Добавить комментарий