Маленькая зорачка

23 сакавіка 2024 года ўдзельніца эстраднай студыі Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу Уладзіслава Шчурская прыняла ўдзел у V Адкрытым фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці «Маленькая зорачка». Творчае спаборніцтва праводзілася па некалькіх намінацыях Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтрам маладзёжнай творчасці пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Па выніках конкурсу юная ружанская спявачка была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі “вакальна-харавыя спевы, эстрадны вакал” ва ўзроставай катэгорыі 10 – 11 год.

Да паспяховага выступлення Уладзіславу падрыхтаваў кіраўнік эстраднай студыі Аляксандр Барысевіч.

Віншуем!

Добавить комментарий