Майстры раскрываюць сакрэты

Вялікую ўвагу захаванню нацыянальнай спадчыны ўдзяляе аддзел традыцыйнай культуры Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Падчас вясновых канікул аддзел арганізаваў для школьнікаў шэраг інфармацыйна-пазнавальных экскурсій пад агульнай назвай «Сакрэты майстроў».

Рабяты наведалі ўзорную студыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка». Яе кіраўнік Вера Волчык пазнаёміла дзяцей з разнастайнымі беларускімі мастацкімі рамёствамі і промысламі, паказала выдатныя творы мінулага і сучаснасці і правяла майстар-класы па роспісу на шкле.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб дзейнасці студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» пад кіраўніцтвам Святланы Тагіевай. Яна расказала юным наведвальнікам аб мастацкай творчасці беларусаў і правяла майстар-класы па саломапляценні.

Падчас экскурсій і майстар-класаў рабяты не толькі пазнаёміліся з мастацкай спадчынай беларусаў, але і навучыліся самі ствараць прыгажосць.

Добавить комментарий