Ліноўскі Тыдзень дзіцячай кнігі

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі і акцыі «Карысныя канікулы» Ліноўскую сельскую бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага ясляў-сада № 21. Для рабят была падрыхтавана літаратурна-гульнявая віктарына «У свеце казак». Дзеці даведаліся аб святкаванні Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, адказалі на пытанні казачнай віктарыны, пагулялі і паглядзелі мультфільм. У канцы сутрэчы юныя чытачы ўсвядомілі, што кніга можа быць сапраўдным сябрам чалавека.

А для прышкольнага лагера бібліятэкары падрыхтавалі літаратурнае падарожжа «Кніга адкрывае свет», падчас якога рабяты пазнаёміліся з творамі вядомых беларускіх аўтараў – К.Каганца, Э.Агняцвет, М.Маляўкі, С.Быкавай, К.Хадасевіч-Лісавой і зборнікам «Той, хто працуе». Дзеці таксама гулялі ў цікавыя гульні, адгадвалі загадкі, слухалі вершы пра Разіму і прыроду, знаёміліся з кніжнай выставай «Шедевры мировой детской классики». Хлопчыкі і дзяўчынкі адзначылі, што кніга – гэта здабытак мудрасці і захавальнік памяці чалавецтва.

Добавить комментарий