Летнія канікулы – любімая пара

Менавіта такую назву насіла гульнявая праграма для дзяцей, якую правёў Кляпацкі сельскі Дом культуры. Рабятам прапанавалі весела і актыўна правясці свой вольны час – паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах і гульнях.

Нагадаць аб бяспецы вырашылі ў Роўбіцкім сельскім Доме культуры. Падчас гульнявой праграмы “Дарожны калейдаскоп” хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі дарожныя знакі, асаблівасці паводзін на праезжай частцы і іншыя неабходныя веды.

Бяспецы дарожнага руху прысвяціў гульнявую праграму “У светлафора канікулаў няма!” Белавусаўшчынскі сельскі Дом культуры. Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах, рашалі крыжаванкі, гулялі, адгадвалі загадкі. Работнікі ўстановы таксама правялі для мясцовых рабят конкурс малюнкаў на асфальце “Мір дому твайму”.

Веласіпедныя спаборніцтвы, перацягванне каната, катанне на скейтбордах – усё гэта аб’яднала дзяцей у гульнявой праграме “Вясёлыя старты”, якую арганізаваў Мураўскі сельскі Дом культуры.

Дзіцячыя спартыўна-забаўляльныя праграмы “Гульнявы серпантын” і “Спартыўнае лета” зладзіў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў на духоўную размову наведвальнікаў летняга аздараўленчага лагера, а потым прапанаваў рабятам сустрэцца са святаром Анатолем Кавальскім, які правёў экскурсію ў мясцовым храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Добавить комментарий